Забіты мэр украінскага Крэменчуга

Гарадскі галава Крэменчуга (Палтаўская вобласць) Алег Бабаеў быў застрэлены сёння раніцай, каля 10.00. Паводле папярэдніх дадзеных, Бабаеў выехаў з дому на машыне і спыніўся ля кантэйнера са смеццем, каб выкінуць смецце. У той момант жыхары навакольных дамоў пачулі некалькі гукаў, якія і былі стрэламі ў мэра. Алег Бабаеў сканаў на месцы ад атрыманых раненняў, перадае УНІАН.

Уначы 26 ліпеня здарыўся напад на дом мэра Львова Андрэя Садовага. Дом абстраляны з невядомай зброі, пашкоджаная частка даху, водаадводы і вокны на трэцім паверсе. Самога мэра і яго сям’і ў той момант дома не было, таму ніхто не пацярпеў. Міліцыя распачала крымінальную справу аб тэракце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі