Зафіксаваны абсалютны рэкорд па колькасці "Шахедаў", якія заляцелі ў Беларусь
БПЛА тыпу "Шахед"
Зафіксаваны абсалютны рэкорд па колькасці "Шахедаў", якія заляцелі ў Беларусь. За апошнія суткі іх налічылі 38. Як мінімум, адзін з іх быў збіты, піша "Беларускі Гаюн".
Расійскія ўдарныя беспілотнікі тыпу "Шахед", як і раней, заляталі ў РБ з тэрыторыі Украіны. У Беларусі авіяцыя паднімалася чатыры разы. У паветраную прастору Украіны вярнуліся толькі 9 "Шахедаў".
Адзін з іх даляцеў да Мазыра (магчыма, што якраз яго збілі), некалькі бачылі ў Гомельскім раёне, каля памежнага пераходу "Новая Гута".
Расійскія "Шахеды" пачалі залятаць у нашу краіну з ліпеня 2024 года. У канцы жніўня ў Ельскім раёне на Гомельшчыне быў збіты першы расійскі ўдарны беспілотнік. Эксперты мяркуюць, што расійскія "Шахеды" могуць залятаць у Беларусь праз перашкоды ад комплексаў радыёэлектроннай барацьбы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.