Зафіксаваны першы выпадак падробкі новых беларускіх грошай (фота)
Першы выпадак падробкі новых беларускіх грошай зафіксавалі праваахоўнікі. Фальшыўку выявілі ў Глыбокім — прадавачкай адной з мясцовых крамаў звярнулася ў міліцыю з павелдамленнем, што невядомы мужчына разлічыўся з ёй падазронай купюрай наміналам 20 беларускіх рублёў (200 тысяч старымі).
Праваахоўнікі расшукалі пакупніка. Гэта быў 48-гадовы мясцовы жыхар, які ведаў, што купюра несапраўдная, але ўсё адно вырашыў яе скарыстаць. Падчас правядзення разбіральніцтва высветлілася, што падробную “дваццатку” яму даў знаёмы, 46-гадовы непрацуючы мужчына, які раней быў неаднаразова судзімы. Ён таксама дакладна ведаў, што купюра падробленая, але не хацеў казаць, адкуль яе ўзяў.
Нарэшце выявілі ў вытворцу фальшывай купюры. 31-гадовы мясцовы бізнэсмен, заняты вырабам рэкламнай прадукцыі, адсканаваў сапраўдную “дваццатку” і раздрукаваў яе на каляровым прынтэры. Ён аддаў яе свайму знаёмцу, але папярэдзіў, што грошы несапраўдныя.
Тым не менш за бізнэсмена прыйшлі з вобшукам па месцы жыхарства і ў офісе — канфіскаваныя два кампутары, кроплева-струмянёвы прынтэр і сканер, паведамляе прэс-служба МУС.