Загінуў суддзя Вярхоўнага суда Беларусі
Інфармацыя пра абставіны яго гібелі не раскрываецца.
27 снежня загінуў суддзя Вярхоўнага суда Беларусі Віктар Ракіцкі. Пра гэта паведамілі БелаПАН у Вярхоўным судзе. Інфармацыя пра прычыны гібелі не раскрываецца. Пакуль толькі вядома, што смерць наступіла не ў выніку дарожна-транспартнага здарэння і не ў выніку здзейсненага злачынства.
Віктару Ракіцкаму было 52 гады. Суддзёй Вярхоўнага суда ён працаваў ад 2004 года, быў членам калегіі па крымінальных справах.
Фота: bymedia.net