Заходняя Еўропа завозіць гастарбайтараў для ратавання ўраджаю

Заходняя Еўропа завозіць гастарбайтараў для ратавання ўраджаю

Заходняя Еўропа завозіць гастарбайтараў для ратавання ўраджаю, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Мясцовым фермерам патрэбны сезонныя рабочыя найперш для збору садавіны і гародніны. Паколькі межы закрытыя, а перасоўванне людзей абмежавана, у Германію і Вялікабрытанію давялося арганізоўваць чартарныя рэйсы з Румыніі і Балгарыі. У чацвер у лонданскім аэрапорце Станстэд прызямліўся самалёт з 150 румынскімі рабочымі. У іх толькі праверылі тэмпературу. І падобныя рэйсы будуць працягвацца да канца чэрвеня. Толькі Вялікабрытаніі патрэбныя да 70 тысяч сезонных рабочых. Мясцовыя жыхары, студэнты і былыя работнікі закрытых рэстаранаў, бараў, кавярняў, працай на палях цікавяцца, але на ўмовы кантракту пагаджаюцца нямногія.

Аднак існуе праблема заражэння і распаўсюду каранавіруса. Напрыклад, у Германіі ўжо памёр сезонны рабочы з Румыніі. У яго быў выяўлены COVID-19. Мяркуецца, што мужчына заразіўся ўжо па прыездзе на працу.

Фермеры ідуць на рызыку, інакш ураджай проста загінуў бы. Чартарныя рэйсы з Балгарыі і Румыніі арганізуюць прыватныя кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі