Захад і Расія ў бліжэйшы час могуць правесці маштабны абмен зняволенымі

Ці адбудзецца маштабны абмен зняволенымі?

Ці адбудзецца маштабны абмен зняволенымі? / pixabay.com

Захад і Расія ў бліжэйшы час могуць правесці маштабны абмен зняволенымі, паведамляе славенскі тэлеканал N1, які спасылаецца на свае крыніцы. Па яго даных, у абмен уключаны Расія, ЗША, Германія і Беларусь. І ён можа адбыцца ў бліжэйшыя гадзіны.

Адкуль інфармацыя ў славенскага тэлеканала? Справа ў тым, што ўдзельнікамі абмену называюцца асуджаныя ў Славеніі за шпіянаж Ганна і Арцём Дульцавы. Гэта расійскія разведчыкі, якія жылі ў гэтай краіне па аргенцінскіх пашпартах і былі затрыманыя ў пачатку 2023-га. Славенія самастойна не можа іх абмяняць, паколькі ў РФ няма зняволеных-славенцаў, але можа экстрадаваць.

Верагодна, рамках абмену ў Германію можа вярнуцца асуджаны ў Беларусі на смяротнае пакаранне і памілаваны немец Рыка Крыгер. Мяркуецца, што яго абмяняюць на супрацоўніка расійскіх спецслужбаў Вадзіма Красікава, асуджанага ў Германіі за забойства чачэнскага палявога камандзіра, палітуцекача Зелімхана Хангашвілі.

У абмен могуць быць уключаны і іншыя зняволеныя. Згадваецца карэспандэнт The Wall Street Journal Эван Гершкавіч.

Аднак да абмену, калі ён усё ж адбудзецца, афіцыйную інфармацыю не варта чакаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі