Закладнікаў усё ж такі можна абмяняць (пакуль не ў Беларусі) — #ІхНоравы

Кароткі агляд сусветных навін.

Кароткі агляд сусветных навін. / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларусь запрасіла Польшчу паўдзельнічаць у вайсковых вучэннях, калі тая захоча. Яшчэ раніцай здавалася, што гэта самая неверагодная навіна дня. Але ў света ёсць, чым вас здзівіць.

Гэта рэгулярны агляд сусветных навін ад Еўрарадыё.

 

Нават Іран здолеў

Прэзідэнта ЗША Джо Байдэна даўно заклікалі вярнуць дадому пяцярых амерыканцаў, якія утрымліваліся ў іранскай турме. Іх многія называлі закладнікамі, якіх Іран выкарыстоўвае як разменную манету. І вось гэтыя людзі вяртаюцца дадому!

Пяцярых амерыканскіх грамадзян пры пасярэдніцтве Катара абмянялі на пяцярых іранцаў, якія ўтрымліваліся ў амерыканскай турме. І яшчэ на 6 мільярдаў долараў ад продажу нафты ў Паўднёвую Карэю — гэтыя грошы трэба было разблакаваць і перавесці ў катарскі банк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі