Заклікаем Беларусь спыніць свой саўдзел у вайне — генеральны сакратар NATO

Анджэй Дуда і Енс Столтэнберг / twitter.com/jensstoltenberg
Анджэй Дуда і Енс Столтэнберг / twitter.com/jensstoltenberg

15 лютага генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг правёў у Бруселі сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. На іх супольнай прэс-канферэнцыі была згадана Беларусь. Па словах генсакратара NATO, абмяркоўвалася роля нашай краіны ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

"Беларусь працягвае прымаць і падтрымліваць расійскія сілы, паглыбляе палітычную і ваенную інтэграцыю з Расіяй, гаварыў Столтэнберг. — Заклікаем Беларусь перастаць быць саўдзельнікам у вайне!".

Днямі генеральны сакратар NATO ўжо выказваўся пра Беларусь. Столтэнберг падкрэсліў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі "не прадстаўляе народа Беларусі" і што беларусы "маюць зусім не такое меркаванне пра вайну, як рэжым". Ён таксама гаварыў, што "беларускі рэжым не павінен быць саўдзельнікам, не павінен падтрымліваць незаконную расійскую вайну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі