Залужны заклапочаны ракетнымі сістэмамі ўздоўж мяжы з боку Беларусі

Залужны заклапочаны ракетнымі сістэмамі ўздоўж мяжы з боку Беларусі

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны генерал Валерый Залужны заклапочаны ракетнымі сістэмамі, размешчанымі ўздоўж мяжы з боку Беларусі. Пра гэта ён расказаў у аўторак падчас тэлефоннай размовы начальніку штабу абароны Узброеных сіл Канады генералу Уэйну Дональду Эйру. Асобна Залужны адзначыў аэрадром "Зябраўка" пад Гомелем. Як вядома, ён знаходзіцца пад кантролем расійскіх вайскоўцаў. З яго вяліся ракетныя абстрэлы Украіны.

16 жніўня ўкраінскія вайскоўцы пацвердзілі, што ўдар па аэрадроме ў Жытомірскай вобласці наносіўся з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі