Замест канцэрта Лені Кравіца будзе матч “Дынама-Мінск” — “Сібір”

Беларускі выступ амерыканскага музыкі Лені Кравіца, запланаваны на 1 лістапада ў “Мінск-Арэне”, аказаўся пад пагрозай. У той жа дзень і час там будзе праходзіць хатні матч хакейнага клуба “Дынама-Мінск” супраць “Сібіры”.

“Клуб афіцыйна заяўляе, што матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ супраць ХК “Сібір” адбудзецца ў суботу, 1 лістапада 2014 года, у 17.00 на “Мінск-Арэне” згодна з дзейным календаром лігі. Пераносу матча на якую-небудзь іншую арэну не прадбачыцца”, — гаворыцца ў паведамленні на сайце хакейнага клубу.

Арганізатары канцэрта ведаюць пра сітуацыю, але пераносіць мерапрыемства не спяшаюцца.

“Яшчэ паспеюць разабрацца. І да канцэрта, і да матча яшчэ шмат часу, таму выйсце з сітуацыі абавязкова знойдзецца”, — каментуюць арганізатары.

Нагадаем, у Мінск Лені Кравіц прывязе новы, дзясяты па ліку альбом “Strut”, рэліз якога запланаваны на 23 верасня. На дыск трапіла 12 трэкаў, якія, па словах музыкі, адкрыта кажуць пра тое, што ён адчувае.

Квіткі на мінскі канцэрт знакамітага музыкі каштуюць 400 000 – 1 600 000  рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі