Замест Коласа, Гілевіча і Купалы — Марціновіч, Марчук і Разанаў

Замест Коласа, Гілевіча і Купалы — Марціновіч, Марчук і Разанаў

Школьныя праграмы па ўсіх прадметах дапрацаваныя і зацверджаныя да новага навучальнага года. Пра гэта паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Ірына Каржова. Еўрарадыё вывучыла змены ў праграме па беларускай літаратуры абапіраючыся на каментарый прафесара кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара педагагічных навук, дацэнта Вольгі Праскаловіч.

5 клас.

Прыбралі з асноўнай праграмы:

“У старых дубах” Якуба Коласа, легенда “Пестунь”. Толькі для тэкстуальнага вывучэння.

“Зачараваная гаспадарка” П. Сіняўскага, “Датрымаў характар” А. Гаруна, “Чужое багацце” Г. Марчука перанесеныя ў спіс для дадатковага чытання.

Вершы “Ёсць у кожнага з нас…” Я. Крупенькі, “Як ападае ліст…” А. Грачанікава, “Бацьку” Р. Барадуліна выключаныя са спіса твораў для чытання і вывучэння. Але плануецца, што “Бацьку” ўсё ж будуць вывучаць у 9 класе, у межах манаграфічнай тэмы “Рыгор Барадулін”.

6 клас.

Прыбралі з асноўнай праграмы:

“Незабыўныя старонкі славянскай мінуўшчыны” Г. Сянкевіча, “Роберцік” Д. Шулцэ. Перанесеныя ў спіс дадатковага чытання.

“Як у казцы...” Янкі Купалы і “Свіння і Баран” М. Скрыпкі.

“Біблія”. Бо “знаёмства са старажытным помнікам сусветнай культуры адбываецца на занятках па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”, а таксама на ўроках рускай літаратуры”.

7 клас.

Прыбралі з асноўнай праграмы:

“Сірочы хлеб” Я. Брыля перанесены ў спіс для дадатковага чытання, але ўрывак пад назвай “Урокі пані Мар’і” прапанаваны для тэкстуальнага вывучэння

“Я са шляхоў далёкіх...” В. Зуёнка.

“Мы ― беларусы…” Р.Барадуліна. Плануецца вывучаць у межах манаграфічнай тэмы “Рыгор Барадулін” у 11 класе.

“Рэквіем па кожным чацвёртым” А. Вярцінскага, “Жуль Верн” І. Навуменкі, “Горкі ліпавы мёд” А. Васілевіч, “Апошні гусляр” Я. Пархуты. Перанесеныя ў спіс для дадатковага чытання.

Уключанылі ў праграму:

Вершы “Паэзія” М. Танка, “Дзяўчаты мінулай вайны” Е. Лось, “Хлеб роднай мовы” М. Арочкі і апавяданне “Лісцік серабрыстай таполі” У. Шыціка.

8 клас.

“Кім” А. Дударава з асноўнай праграмы перанесены ў спіс для дадатковага чытання.

9 клас.

Не будуць вывучацца:

Творы К. Тураўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, К. Каліноўскага.

Вершы “Роднай старонцы” Я. Лучыны, “Суседзям у няволі” Цёткі, “У вырай!” (“Гэй, вольныя птахі, саколія дзеці!..”), “Паязджане”, “На сход!” Я. Купалы і іншыя.

Дадалося:

Паэма “Новая зямля” Я. Коласа. Цяпер прапанаваная для вывучэння не ва ўрыўках, а цалкам.

10 клас, базавае вывучэнне.

Прыбралі з асноўнай праграмы:

“Роднае карэнне” М. Гарэцкага перанесена ў спіс для дадатковага чытання.

Верш “Аve Maria” М. Танка.

11 клас, базавае вывучэнне.

Прыбралі з асноўнай праграмы:

“Родныя дзеці” Н. Гілевіча перанесеныя ў спіс для дадатковага чытання.

Павялічаная колькасць гадзін на вывучэнне твораў:

І. Чыгрынава, І. Навуменкі, Г. Марчука, А. Разанава

Дадалося:

“Гетман-кларнет” на службе ў муз” Алеся Марціновіча трапіў у спіс для абавязковага вывучэння, а для дадатковага чытання ― 2-3 эсэ і гістарычныя аповесці са зборніка “Цяпло колішніх вогнішчаў”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі