Заплаціць за праезд на таксоўцы ў Мінску можна скарыстанымі батарэйкамі
Новая ініцыятыва "Таксі на батарэйках" стартавала ў Мінску 3 студзеня. У рамках акцыі праезд у таксоўцы можна аплаціць выкарыстанымі батарэйкамі, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".
Ад 3 студзеня па 3 лютага пры замове таксоўкі з дапамогай мабільнай праграмы "Пятніца" рэба актывізаваць у раздзеле "Опцыі паездкі" пункт "За батарэйку!". Тады ў салоне таксоўкі можна будзе расплаціцца скарыстанымі элементамі сілкавання — 1 батарэйка за 1 км шляху. Праўда, ёсць адна ўмова: за адну паездку можна абмяняць толькі адну батарэйку.
Арганізатарамі акцыі выступілі Дзяржаўная ўстанова "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" і кампанія таксі "Пятніца" пры падтрымцы перапрацоўшчыка электронных адходаў і адпрацаваных батарэек прадпрыемства "БелВТИ".
Адпрацаваныя батарэйкі — вельмі шкодныя для экалогіі. Таму выкідваць іх рэкамендуецца не разам з іншым смеццем, а збіраць у спецыялізаваныя кантэйнеры для збору выкарыстаных элементаў сілкавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.