Запыт аб выдачы Баўмгертнера згубіўся па дарозе з Масквы ў Мінск?

Аднак у Мінску яго пакуль ніхто не бачыў. Пра гэта агенцтву "Интерфакс-Запад" паведамілі ў Генпракуратуры Беларусі. І гэта пры тым, што з Масквы афіцыйны запыт мусілі адправіць яшчэ 22 кастрычніка.
 

Нагадаем, гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру было выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Пазней гендырэктару "Уралкалія" ў Беларусі змянілі артыкул абвінавачання, цяпер яго падазраюць у крадзяжы.

Баўмгертнер месяц знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ, а пасля быў пераведзены пад хатні арышт на здымнай кватэры ў Мінску. Матэрыялы па яго справе, перададзеныя ў Расію, склалі 19 тамоў.

Следчы камітэт Расіі 5 лістапада пацвердзіў, што Уладзіславу Баўмгертнеру завочна выстаўленае абвінавачанне. Прычым, адбылося гэта яшчэ 16 кастрычніка. Артыкул — "злоўжыванне паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы".

Сёння Маскоўскі гарадскі суд разгледзіць апеляцыйную скаргу на завочны арышт гендырэктара "Уралкалія".
 

Фота — ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі