Зарэгістраваная першая ў свеце вакцына ад каранавіруса

Зарэгістраваная першая ў свеце вакцына ад каранавіруса

Зарэгістраваная першая ў свеце вакцына ад каранавіруса. І гэта зрабіла Расія, заявіў 11 жніўня расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Ён праводзіў нараду з урадам і аб'явіў пра вакцыну.

"Наколькі мне вядома, сёння раніцай зарэгістраваная, упершыню ў свеце зарэгістраваная вакцына супраць новай каронавіруснай інфекцыі, цытуе словы Пуціна ria.ru. — Ведаю, што яна працуе досыць эфектыўна, фармуе імунітэт ўстойлівы і, паўтараю, прайшла ўсе неабходныя праверкі".

Прэзідэнт Расіі заявіў, што яго дачка тэставала вакцыну на сабе і адчувае сябе добра.

У свеце ўжо зарэгістравана 20,2 млн выпадкаў каранавіруса, памерлі 739,5 тысячы чалавек. У Беларусі 69 тысячы выпадкаў каранавіруса, памерлі 592 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі