Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж прызнаў у судзе віну і быў вызвалены
Джуліан Асанж
Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж прызнаў у амерыканскім судзе віну ў разгалашэнні ваенных сакрэтаў і быў вызвалены. Такое развіццё падзей стала вынікам здзелкі паміж Асанжам і ўладамі ЗША. Паседжанне суда праходзіла на тэрыторыі ЗША на востраве Сайпан у Ціхім акіяне. Асанж прыляцеў сюды з Лондана.
У судзе ён прызнаў віну ў змове з мэтай атрымання і разгалашэнні сакрэтных звестак аб нацыянальнай абароне. Пасля гэта суддзя Рамона Манглона заявіла, што будзе "справядлівым і разумным" залічыць у якасці тэрміна пакарання 62 месяцы, якія Асанж правёў у лонданскай турме. Увесь гэты час ён аспрэчваў экстрадыцыю ў ЗША. "Вы зможаце выйсці з залы суда свабодным чалавекам", — сказала суддзя. Іншыя (больш сур'ёзныя) абвінавачанні з Ассанжа былі знятыя, піша ВВС.
Востраў Сайпан, як тэрыторыя для здзелкі, быў абраны не выпадкова — у судовых дакументах гаварылася, што Асанж не хацеў прызнаваць віну на кантыненце. Акрамя таго, востраў Сайпан знаходзіцца адносна недалёка (3200 км) ад Аўстраліі. Адразу пасля пасяджэння Ассанж вылецеў у аўстралійскую сталіцу Канберу. З прэсай ён не размаўляў.
Джуліян Ассанж — аўстралійскі інтэрнэт-журналіст, заснавальнік міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі WikiLeaks, якая публікуе сакрэтную інфармацыю ад ананімных крыніц. WikiLeaks з'явіўся ў 2006 годзе. На сайце, у тым ліку публікавалася інфармацыя аб шпіёнскіх скандалах і карупцыі ў ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.