Засталася адна і залезла ў басейн — пад Мінскам загінула маленькая дзяўчынка
Басейн быў абсталяваны лесвіцай / @skgovby
Дзяўчынка паўтара года загінула напярэдадні днём у Мінскім раёне. Бацькі знайшлі дзіця ў каркасным басейне, выклікалі хуткую, але медыкі змаглі толькі канстатаваць смерць.
Бацькі ў той дзень займаліся будаўнічымі работамі і на час страцілі кантроль за дзіцём, кажуць у СК. Дзяўчынка тым часам змагла забрацца па лесвіцы ў басейн, мяркуюць следчыя. Мінскі райаддзел Следчага камітэта пачаў праверку па гэтым інцыдэнце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.