Затрымалі дваіх падазраваных у тэракце ў Стакгольме
У Стакгольме затрыманыя двое падазраваных у датычнасці да тэрарыстычнага нападу 7 красавіка. Як паведамляюць замежныя інфармагенцтвы, адзін з іх — 39-гадовы выхадзец з Узбекістана, прыхільнік тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава”.
Стакгольмская паліцыя лічыць, што адзін з затрыманых быў непасрэдным выканаўцам злачынства.
7 красавіка невядомы на скрадзеным грузавіку заехаў у натоўп людзей, пасля чаго ўрэзаўся ў будынак гандлёвага цэнтра. Машына загарэлася. Загінулі 4 чалавекі, яшчэ 15 — пацярпелі. 9 параненых у цяжкім стане.
Таксама ўжо вядома, што падчас агляду аўтамабіля ў ім знайшлі сумку з выбухоўкай.
Тэракты з выкарыстаннем грузавікоў сталі распаўсюджанымі ў Еўропе — падобныя ж здарэнні адбываліся ў Францыі і ў Нямеччыне. Ва ўсіх выпадках да нападаў спрычыніліся ісламісты.