Затрымалі дырэктара будаўнічай крамы, які падтрымаў Народны ультыматум

Затрымалі дырэктара будаўнічай крамы, які падтрымаў Народны ультыматум

У Жлобіне, як пішуць "Моцныя навіны", затрыманы дырэктар крамы "Будпрактык" Сяргей Пярфільеў

Затрыманне адбылося два тыдні таму, Пярфільева пасадзілі ў Гомельскае СІЗА. Яму інкрымінуюць "удзел у масавых беспарадках" 9 жніўня 2020 года.

Праблемы ў будаўнічай крамы пачаліся пасля 26 кастрычніка, калі яе калектыў падтрымаў Народны ультыматум Ціханоўскай і далучыўся да агульнанацыянальнага страйку. Краму Пярфільева сталі пастаянна наведваць праверкі. Потым арэндадаўца скасаваў дамову на памяшканне, хаця восем гадоў перад гэтым ніякіх прэтэнзіяў не меў.

Паводле неафіцыйных звестак, затрыманне прадпрымальніка адбылося пасля яго інтэрв'ю, дзе Пярфільеў распавёў, што 9 жніўня быў на плошчы. Дарэчы, тады сілавікі разбілі яму галаву. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі