Затрымалі мужчыну, які спрабаваў "знішчыць інтэрнэт"
Затрымалі мужчыну, які спрабаваў "знішчыць інтэрнэт". Здарэнне адбылося ў кітайскай правінцыі Шаньдун. Кітаец не хацеў, каб у Сеціва трапіла відэа яго ўдзелу у масавых танцах на адной з гарадскіх плошчаў, папулярных сярод пенсіянерак. Таму мужчына пачаў разбураць абсталяванне мясцовага інтэрнэт-правайдэра.
Да таго часу, як зламысніка затрымалі, ён паспеў пашкодзіць оптавалаконныя лініі сувязі на суму каля 15 тысяч долараў, піша kotaku.com.
Фота: kotaku.com