Затрыманні на заводзе "Палімір" і "Лідскім піве"
Затрыманне адбылося пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы
На заводзе "Палімір" у Наваполацку адбыліся затрыманні. Яшчэ 24 кастрычніка сілавікі схапілі траіх супрацоўнікаў цэха №201. Прычым дваіх затрымалі проста на працоўных месцах.
Як паведамляе @naftanFREE, затрыманне адбылося пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы. Падчас дыялогу, які пачаўся як звычайная гутарка, абмеркаванне ператварылася ў палітычную дыскусію, у якой адзін з супрацоўнікаў "Паліміра" выказаў свае палітычныя погляды.
Дальнабойшчык Комар вядомы тым, што ў чат-рулетцы правакуе беларусаў на выказванні супраць рэжыму, а потым здае іх сілавікам.
На "Лідскім піве" раніцай у пятніцу затрымалі не менш за 6 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.