Затрыманую шматдзетную маці з Гомеля выпусцілі пасля суда

Затрыманую шматдзетную маці з Гомеля выпусцілі пасля суда

Шматдзетную гамяльчанку Наталлю Сняжкову аштрафавалі на 324 рублі (12 базавых велічыняў) і адпусцілі дадому.  

Як распавядала Еўрарадыё, увечары 29 верасня Сняжкову затрымалі дома і правялі ператрус. Перад гэтым быў затрыманы і асуджаны на 14 сутак арышту яе муж Герман. Абаіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якая прайшла ў Гомелі 27 верасня. 

У Сняжковых пяцёра дзяцей у тым ліку двое непаўналетніх — 11 і 13 гадоў. Пасля затрымання Наталлі Сняжковай яе непаўналетніх дзяцей адправілі ў сацыяльны прытулак. Пакінуць іх на догляд старшаму брату не змаглі, бо ён беспрацоўны. 

Пасля суда Наталля Сняжкова вярнулася дадому, дзяцей ёй ужо аддалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі