Затрыманы арганізатар сустрэчы з ціктокеркай Хаметавай ў Dana Mall у Мінску

Тры паверхі гандлёваўга цэнтра шчыльна запоўнілі людзі / МУС
Тры паверхі гандлёваўга цэнтра шчыльна запоўнілі людзі / МУС

Сілавікі затрымалі арганізатара ўчорашняй сустрэчы з 12-гадовай ціктокеркай Міланай Хаметавай у мінскім ГЦ Dana Mall. Мерапрыемства яны кваліфікавалі як масавае несанкцыянаванае.

Устанаўліваюцца іншыя асобы, якія маюць дачыненне да арганізацыі сустрэчы. Яны будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Днём 24 верасня ў міліцыю паступіла інфармацыя аб вялікай колькасці грамадзян у гандлёва-забаўляльным цэнтры Dana Mall. Правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства было спынена, прыняты меры па недапушчэнні прытоку грамадзян у гандлёвы аб'ект, — распавядае міліцыя. Сілавікі прыйшлі ў ГЦ, каб разагнаць людзей і не дапусціць цісканіны, дадае прэс-служба МУС.

У ГЦ Dana Mall падчас сустрэчы упаў перагружаны ліфт з людзьмі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі