Затрыманы галоўны ветэрынарны ўрач Смаргонскага раёна

Распачатая крымінальная справа па артыкуле "Атрыманне хабару групай асоб".

Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы праводзілі супрацоўнікі КДБ і міліцыянеры. Паведамляецца, што ў атрыманні хабару падазраюцца галоўны ветурач і загадчыца лабараторыі. Яны атрымалі ад прадстаўніка прыватнага гандлёвага прадпрыемства грашовыя сродкі за неажыццяўленне належнага ветэрынарнага кантролю за ўбоем жывёлы і рэалізацыяй мясной прадукцыі пакупнікам.

Цяпер правяраецца інфармацыя аб сістэматычнасці атрымання незаконных грашовых узнагароджанняў работнікамі Смаргонскай раённай ветэрынарнай станцыі.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі