Затрыманы сяржант, які знайшоў цела Аляксандра Коржыча ў Печах

Фота: www.rod-pravo.org
Фота: www.rod-pravo.org

Затрыманы сяржант З. (прозвішча не называем з меркаванняў бяспекі), які днём 3 кастрычніка знайшоў у Печах цела салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. Радавы быў знойдзены павешаным ў падвале будынка медроты. Прозвішча З. у ліку іншых затрыманых назваў прадстаўнік пракуратуры, які 11 лістапада сустракаўся ў Пінску з маці Коржыча.

Паводле яго слоў, цяпер у межах расследавання смерці радавога заведзена 8 крымінальных спраў, "пад вартай знаходзіцца ў раёне 20 чалавек".

Задержан сержант, нашедший тело Александра Коржича в Печах
Скрыншот перапіскі з "ВКонтакте".

Іншая крыніца назвала З. "прыдуркаватым сяржантам" (у распараджэнні Еўрарадыё ёсьць аўдыёзапіс) і паведаміла, што ён прызнаўся ў забойстве Коржыча. Аднак афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная.

З сяржантам, які знайшоў цела Аляксандра Коржыча, звязаная адна з версій, якую распрацоўвае незалежнае расследаванне таго, што адбылося. У першыя дні пасля таго, як справа атрымала розгалас, на сувязь з блізкімі радавога выйшла дзяўчына. Яна распавяла, што ў матэрыялах праверкі ўжо ёсць прозвішча меркаванага забойцы, устаноўленае па гарачых слядах. Гэта, маўляў, і ёсць той самы вайсковец, які "знайшоў" Сашу павешаным ў падвале медсанчасці.

"Яго турбавала, што прайшоў час, а Коржыча ніхто не шукае. Ён дапускаў, што ахвяра змагла вызваліцца з пятлі і ўжо дае паказанні. І тады сам пайшоў у падвал, нібыта за венікам (хоць вядома, што інвентар для прыборкі складзены ў іншым месцы), а на самай справе, каб пераканацца ва ўласнай бяспецы", — сцвярджае дзяўчына.

Таксама яна распавяла, што гэты вайсковец вёў дзённік на англійскай мове, у якім апісаў падрабязнасці забойства Аляксандра Коржыча. Падобнымі сведчаннямі дзяліліся вайскоўцы з часткі, у якой служыў Коржыч. Аднак у цяперашні час сувязі з гэтай дзяўчынай няма, а яе старонка "Вконтакте" выдаленая, таму да яе версіі варта ставіцца скептычна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі