У трэцяга ўдзельніка нападу на банк у Любані знайшлі 20 тысяч долараў
30-гадовага мужчыну напярэдадні схапілі на аўтадарозе каля вёскі Сорачы ў Любанскім раёне.
Нагадаем, напад на аддзяленне "Белаграпрамбанку" ў горадзе Любань Мінскай вобласці адбыўся 21 красавіка. Двое невядомых уварваліся ў памяшканне, збілі міліцыянта і забралі яго зброю. Пасля гэтага зламыснікі звязалі касіра, забралі грошы і з'ехалі на інкасатарскім аўтамабілі (пазней яго спалілі). Было высветлена, што ўдзельнікі гэтай групы папярэдне вырабілі ключы, з дапамогай якіх яны і патрапілі ў памяшканне. Было скрадзена больш за 1 млрд рублёў, каля 40 тысяч долараў і каля 20 тысяч еўра. Аднак гэтая сума яшчэ будзе ўдакладняцца.
На мінулым тыдні дваіх зламыснікаў затрымалі. Высветлілася, што арганізатарам злачынства мог быць 23-гадовы супрацоўнік Любанскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС.
Як паведамляе БелаПАН, пры трэцім затрыманым знайшлі частку скрадзеных грошай — 15 тысяч долараў і 4 мільёны рублёў.