Затрыманых расійскіх журналістаў высылаюць з Беларусі

Затрыманых расійскіх журналістаў высылаюць з Беларусі

Затрыманых расійскіх журналістаў тэлеканала "Дождь" высылаюць з Беларусі, паведамляецца на сайце тэлеканала. Гэта здымачная група канала — Уладзімір Роменскі, Васіль Палонскі і Мікалай Анціпаў.

Журналістаў затрымалі сёння ўдзень, абвінаваціўшы ў працы без акрэдытацыі. У кватэры, якую яны здымалі, адбыўся ператрус. Адвакат Антон Гашынскі паведаміў, што сілавікі агледзелі кватэру, але нічога адтуль не забралі.

Паводле падлікаў праваабаронцаў "Вясны", за 9 жніўня ў Беларусі затрымалі больш за 60 назіральнікаў, сябраў выбарчых штабоў, актывістаў і журналістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі