Затрыманых у Шуміліне ксяндзоў вінавацяць у "дыверсійнай дзейнасці"

Анджэй Юхневіч і Павел Лемех

Анджэй Юхневіч і Павел Лемех / oblaci.pl

Двух каталіцкіх святароў, затрыманых на Віцебшчыне, вінавацяць у "дыверсійнай дзейнасці на шкоду беларускай дзяржаве". З афіцыйнай заявай пра гэта выступіла кіраўніцтва ордэна аблатаў, да якога належаць абодва ксяндзы.

Як распавядала Еўрарадыё, 8 траўня ў Шуміліне затрымалі двух ксяндзоў — Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха. Паводле інфармацыі "Хрысціянскай візіі", суд над імі адбудзецца сёння ў Віцебску.

Прэс-сакратар польскай правінцы місіянераў аблатаў айцец Павел Гамуляк называе прычынай затрымання "dywersyjna działalność". Гэты тэрмін можна перакласці з польскай як уласна "дыверсійная дзейнасць", але таксама і "падрыўная" ці "экстрэмісцкая".

Паведамляецца, што адзін з затрыманых, Анджэй Юхневіч, на пачатку расійскага ўварвання ва Украіну выказаў салідарнасць з украінскім народам і прасіў маліцца за хатчэйшае заканчэнне вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі