Затрыманыя пяць авіярэйсаў у Мінск з Арменіі, Расіі, Грузіі і Казахстана
Пра прычыны затрымак у Нацыянальным аэрапорце Мінск пакуль нічога не паведамляюць.
БЕЛТА інфармуе, што затрыманыя рэйсы B2-954/UN-6953 і B2-954/S7-4431, якія мусілі прыбыць з маскоўскага Дамадзедава а 7-й раніцы. Таксама затрыманы рэйс B2-776 з Астаны, яго прыбыццё чакалася ў 5.40 раніцы. Не прыляцелі таксама самалёты з Ерэвана (рэйс B2-734, прыбыццё — 5.45) і Тбілісі (B2-736, прыбыццё — а 6-й гадзіне).
Адзначым, што раніцай у панядзелак у Мінску і на Міншчыне быў моцны туман.
Фота — bymedia.net