У суботу асвецяць помнік лідару легендарнай "Талакі" Сержуку Вітушку
Яго не стала 2 ліпеня 2012 года.
Пастаўлены днямі помнік-крыж лідару легендарнай беларускай арганізацыі "Талака" 1980-х Сержуку Вітушку (1965 — 2012) будзе адкрыты і асвечаны ў суботу, 8 лістапада, а 12-й гадзіне на могілках вёскі Рогава (Мінскі раён, перад Радашкавічамі).
Асвеціць помнік святар Андрэй Абламейка. Аўтары і выканаўцы помніка — вядомыя беларускія скульптары, піша "Наша ніва".
Фотарэпартаж з пахавання Вітушкі гл. тут.