Заўтра ў Полацку пачнецца суд над актывісткай апазіцыі Кацярынай Салаўёвай
4 студзеня адміністрацыйная камісія полацкага выканкама будзе разглядаць справу студэнткі мясцовага універсітэта Кацярыны Салаўёвай. Дзяўчыну абвінавачваюць у тым, што яна рабіла графіці палітычнага зместу. Супраць яе распачатыя дзве крымінальныя справы — за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” і графіці.
У Полацку каля будынку выканкама падчас разгляду справы збяруцца сябры і знаёмыя дзяўчыны.
“Радыё Свабода”
У Полацку каля будынку выканкама падчас разгляду справы збяруцца сябры і знаёмыя дзяўчыны.
“Радыё Свабода”