Заўзятар БАТЭ атрымаў 5 сутак арышту за падтрымку кіеўскага Майдана

Як паведамляе сайт belultras.by, пасля з'яўлення ў інтэрнэце згаданага фота "ў Барысаве органы правапарадку аб'явілі сапраўднае паляванне на заўзятараў". З хлопцамі пачалі размаўляць міліцыянеры і супрацоўнікі дзяржбяспекі. Аднаму з фанатаў далі 5 сутак арышту — яго, нібыта, апазналі, хаця твараў хлопцаў на здымку не відаць.

Спачатку заўзятара БАТЭ ўвечары запрасілі ў міліцыю і дахаты ён ужо не вярнуўся. Суд прайшоў 30 студзеня і ён быў закрыты. Хлопца прызналі вінаватым у "парушэнні ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынга, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання".



Таксама барысаўскія заўзятары скардзяцца, што ім і іх сваякам тэлефануюць праваахоўнікі, але позваў не дасылаюць.

Фота — belultras.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі