Заўзятара "Гарадзеі", якога вінавацілі ў траўме дырэктару "Іслачы", амніставалі

Заўзятара "Гарадзеі", якога вінавацілі ў траўме дырэктару "Іслачы", амніставалі

Беларуская федэрацыя футбола амніставала заўзятара "Гарадзеі", якога вінавацілі ў нанясенні баратраўмы дырэктару "Іслачы". Пра гэта са словаў галоўнага трэнера "Гарадзеі" Сяргея Яромкі піша "Прессбол".

Яромка распавёў, што перад гульнёй "Гарадзеі" і "Іслачы" 11 жніўня прыйшоў афіцыйны факс з Федэрацыі футбола. "Нашага заўзятара амніставалі, доказы "Іслачы" апынуліся ілжывымі, і заўзятар з задавальненнем сёння наведаў гульню", — заявіў трэнер "Гарадзеі". Сама гульня скончылася перамогай падапечных Сяргея Яромкі з лікам 4:0. 

Раней паведамлялася, быццам п’яны работнік Гарадзейскага цукровага камбіната Андрэй Ганчар 11 траўня прыставіў дырэктару ФК “Іслач” Сяргею Мельнікаву сірэну да вуха і даў аглушальны сігнал. У выніку Мельнікаў нібыта атрымаў баратраўму. Дысцыплінарны камітэт АБФФ, разгледзеўшы скаргу, забарінў Ганчару наведваць матчы з 7 жніўня да 6 снежня 2017 года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі