Заўзятары пінскай “Хвалі” беларусізуюцца
Пачаткам беларусізацыі сталі сацыяльныя сеткі фанатаў.
Перад пачаткам новага футбольнага сезону на суполцы заўзятараў ФК “Хваля—Пінск” у сацыяльнай сетцы “Вконтакте” зладзілі апытанне. Яе тэма — мова, на якой будуць падавацца навіны пра жыццё клуба. На цяперашні час прагаласавалі больш за 250 чалавекі. 199 з іх выказаліся за беларускую мову.
Адміністратары суполкі не адмаўляюцца і ад рускай мовы. Праўда, кажуць, што цяпер большасць навінаў будуць пісацца па-беларуску.
Сталыя заўзятары звярнуліся таксама да прадстаўнікоў адміністрацыі клубу з прапановай рабіць беларускамоўныя афішы, надпісы на табло і абвесткі на стадыёне. Адміністрацыя дала станоўчы адказ.