Заўзятары зборнай Босніі сарвалі хвіліну маўчання ў памяць ахвяраў тэрактаў
Заўзятары футбольнай зборнай Босніі сарвалі хвіліну маўчання ў памяць ахвяраў нядаўніх тэрактаў у Парыжы. Здарэнне адбылося ў Дубліне ў матчы зборных Ірландыі ды Босніі і Герцагавіны за права гуляць на кантынентальным першынстве. Як піша "Прессбол", хвіліну маўчання перарвалі заўзятары гасцей. Яны дружна пачалі крычаць. У адказ ірландцы іх асвісталі.
Сам матч скончыўся з лікам 2:0 на карысць ірландцаў (першая гульня — 1:1), якія згуляюць на Еўра-2016.
Фота: Reuters