Завершанае расследаванне справы дырэктара заводу, які займаўся прыпіскамі

Яму інкрымінуюць службовы падлог і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое нанесла істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам.

Паводле следства, цягам 2010-2011 гадоў па ўказанні дырэктара на прадпрыемстве была сістэма прыпісак аб’ёму вытворчасці прадукцыі. Фактычна не выпушчаная прадукцыя паводле фіктыўных дакументаў накіроўвалася на неіснуючы склад. На падставе непраўдзівых звестак фармаваліся дзяржаўныя статыстычныя справаздачы, незаконна налічваўся заробак і прэміі.

У выніку незаконных дзеянняў кіраўніка завод панёс шкоду на агульную суму болей за 326 мільёнаў рублёў.

Затым абвінавачаны перайшоў працаваць намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях на Ельскую фабрыку і там працягнуў свае справы — таксама складаў непраўдзівыя дакументы для банка.

У часе папярэдняга следства абвінавачаны часткова кампенсаваў нанесеную страту. Накладзены арышт на яго маёмасць, паведамілі БелаПАН ва Упраўленні Следчага камітэту Гомельскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі