Завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

Завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

У чацвер, 11 жніўня, завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Пакуль невядома, колькі чалавек з 630 прэтэндэнтаў працягнуць змагацца за 110 месцаў у парламенце. З вядомых грамадскіх дзеячоў і апазіцыянераў ужо зарэгістраваныя Алег Трусаў, Алена Анісім, Уладзімір Падгол, Юрась Губарэвіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Таўстыка, Ілля Дабратвор. Не зарэгістравалі Алеся Лагвінца з руху "За Свабоду", Мікалая Казлова з Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Цяпер пачынаецца агітацыйная кампанія. 12 жніўня ў Цэнтрвыбаркаме пройдзе лёсаванне выступленняў кандыдатаў у дэпутаты на тэлебачанні і радыё.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаны на 11 верасня.

Брэсцкага відэаблогера зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі