Заява рэдакцыі hromadske па затрыманні ў Беларусі журналістаў выдання

Канстанцін Рэуцкі і Яўген Васільеў / hromadske
Канстанцін Рэуцкі і Яўген Васільеў / hromadske

Рэдакцыя ўкраінскіх партнёраў Еўрарадыё — hromadskeзаклікае ўлады Беларусі неадкладна адпусціць затрыманых 12 жніўня 2020 года ў Мінску ўкраінскіх грамадзян Канстанціна Рэуцкага і Яўгена Васільева, якія пазаштатна рыхтавалі матэрыялы для выдання з Мінска.

"hromadske на працягу месяца спрабавала атрымаць афіцыйную акрэдытацыю ад уладаў Беларусі, але, на жаль, яе так і не выдалі. Таму мы вымушаныя былі асвятляць падзеі без акрэдытацыі.

Нашы калегі правялі ў краіне менш чым суткі і паспелі падрыхтаваць адзін матэрыял, які быў апублікаваны на нашым сайце гэтага ж дня.

Мы запэўніваем, што ні Яўген Васільеў, ні Канстанцін Рэуцкі ні рыхтавалі і ніколі не былі датычныя да якіх-небудзь беспарадкаў ні ў Беларусі, ні ў любой іншай краіне.

Канстанцін падрыхтаваў нямала журналісцкіх матэрыялаў для hromadske на працягу апошніх гадоў. Усе іх можна знайсці па гэтых спасылках, якія пацвярджаюць яго журналісцкую дзейнасць.

Заклікаем улады Беларусі вызваліць і вярнуць ва Украіну нашых калег і не перашкаджаць свабодзе слова.

Заклікаем МЗС Украіны, Амбасаду Украіны ў Беларусі, а таксама прэзідэнта прыняць усе неабходныя меры, каб прадухіліць з'яўленне новых палітычных зняволеных, гэтым разам у Беларусі".

Па інфармацыі "Радыё Свабода", Рэуцкі і Васільеў з'яўляюцца падазраванымі ў справе аб масавых беспарадках у Мінску 10–12 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі