Збанкрутаваў адзін з найбуйнейшых у Беларусі імпарцёраў садавіны і гародніны

Збанкрутаваў адзін з найбуйнейшых у Беларусі імпарцёраў садавіны і гародніны

Кампанія “Фруктэст”, якая з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Беларусі імпарцёраў садавіны і гародніны, абвяшчае сябе банкрутам. Адпаведны працэс распачаў Эканамічны суд Магілёўскай вобласці. Патрабаванні крэдытораў будуць прымацца цягам двух месяцаў, слуханні па справе адбудуцца 11 кастрычніка. Кіруючым прызначанае “Бюро кансалтынгу”, паведамляе TUT.by.

Інфармацыя аб запушчанай працэдуры банкруцтва кампаніі “Фруктэст” размешчаная ў Адзіным дзяржаўным рэестры звестак аб банкруцтве.

Гэтая кампанія мела буйную сетку прадстаўніцтваў па ўсёй Беларусі і займалася не толькі імпартам, але і рэалізацыяй уласнай прадукцыі, якую выпускала ў дзвюх гаспадарках Магілёўскай вобласці. Заснавальнікамі “Фруктэста” з’яўляюцца магілёўскія прадпрымальнікі Віталь Ніс і Яўген Шамесаў.

Яшчэ ў траўні кампанія займала адну з дамінуючых пазіцый па аптовым гандлі бананамі і цытрусавымі

Раней імпарцёры заяўлялі, што валютны крызіс разам з дзяржаўным рэгуляваннем коштаў на садавіну і гародніну балюча ўдарыў па фінансавым становішчы многіх кампаній.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі