Зборная Аргенціны прабілася ў плэй-оф чэмпіянату свету
Зборная Аргенціны прабілася ў плэй-оф чэмпіянату свету па футболе. Ёй удалося вырваць перамогу ў цяжкім матчы з камандай Нігерыі — 2:1. Месі адкрыў лік ужо на 14-й хвіліне. Пачатак другога тайма быў за нігерыйцамі і Мозес на 51-й з пенальці зраўнівае лік. Матч набліжаўся да канца, а ў аргенцінцаў разладзілася гульня ў атацы. І тут забівае гол абаронца Роха (на 86-й). Свята ў Аргенціны!
У паралельным матчы Харватыя выйграла ў Ісландыі — 2:1. У групе D Харватыя мае 9 ачкоў, Аргенціна — 4, Нігерыя — 3, Ісландыя — 1.
У 1/8 фіналу Аргенціна згуляе з Францыяй, а Харватыя — з Даніяй.