Зборная Паўднёвай Карэі выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

Эмоцыі футбалістаў / reuters.com
Эмоцыі футбалістаў / reuters.com

Зборная Паўднёвай Карэі выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету па футболе. І ўсё дзякуючы перамозе над Партугаліяй — 2:1. Пераможны гол быў забіты ўжо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны.

Партугалію паражэнне не надта засмуціла, паколькі першае месца ў групе і пуцёўка ў плэй-оф былі датэрмінова забяспечаны. А вось зборная Уругвая вяртаецца дахаты. Перамогі над Ганай з лікам 2:0 не хапіла. У Паўднёвай Карэі лепшая розніца забітых і прапушчаных мячоў.

Група "Н": Партугалія — 6 ачкоў, Паўднёвая Карэя — 4, Уругвай — 4, Гана — 3 ачкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі