Зборная Украіны на Еўра-2016 прайграла камандзе Нямеччыны — 0:2

Зборная Украіны на Еўра-2016 прайграла камандзе Нямеччыны — 0:2

У Лілі ў рамках Еўра-2016 ўвечары 12 чэрвеня адбыўся футбольны матч паміж камандамі Нямеччыны і Украіны. Дзейныя чэмпіёны свету не без складанасцяў выйгралі ва ўкраінцаў.

На 19-й хвіліне лік адкрыў Шкадран Мустафі, але потым да канца гульні не было забіта ніводнага гола — украінцы ўпарта змагаліся за мяч. Толькі ў дададзены час, на трэцяй хвіліне, Бастыян Швайнштайгер забіў у браму Украіны другі гол. Гульня скончылася з лікам 2:0 на карысць Нямеччыны.

У панядзелак на чэмпіянаце Еўропы сустрэнуцца наступныя пары камандаў: Іспанія — Чэхія (16.00), Ірландыя — Швецыя (19.00), Бельгія — Італія (22.00).

Першы тур чэмпіянату завершыцца ў аўторак, 14 чэрвеня. У гэты дзень памераюцца сіламі зборныя Аўстрыі і Венгрыі (19.00), а таксама Партугаліі ды Ісландыі (22.00).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі