Зборная Украіны не будзе байкатаваць Паралімпіяду ў Сочы

“Мы застаемся на Паралімпіядзе, каб памяталі пра нас, памяталі пра Украіну, пра суверэнную дзяржаву, якая даслала сюды сваіх спартсменаў”, — заявіў у прэс-цэнтры ў Сочы прэзідэнт Паралімпійскага камітэту Украіны Валерый Сушкевіч.


Па словах Сушкевіча, першы чым прыняць такое рашэнне, украінская дэлегацыя правяла ў Сочы шэраг сустрэч з расійскім амбудсменам Уладзімірам Лукіным і з прадстаўнікамі расійскага і міжнароднага Паралімпійскіх камітэтаў.


У чацвер позна ўвечары Валерый Сушкевіч сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Па словах украінца, палітыку бакі не абмяркоўвалі. Пры гэтым на прэс-канферэнцыі кіраўнік украінскага Паралімпійскага камітэту дастаткова жорстка выказаўся пра дзеянні Расіі ва Украіне. “Расія пачала інтэрвенцыю”, — сказаў ён.


“Я бачу тут расійскае тэлебачанне, — цытуе спартсмена ВВС. — Я ў шоку ад таго, што там гавораць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі