Зборныя Беларусі па баскетболе не дапусцяць да маладзёжных чэмпіянатаў Еўропы
Беларусь шукае "дружалюбныя краіны", каб гуляць у баскетбол / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Зборныя Беларусі і Расіі па баскетболе розных узростаў не дапусцяць да маладзёжных чэмпіянатаў Еўропы 2023 года. Такое рашэнне прыняў выканкам ФІБА Еўропа. Ён выканаў рашэнне выканкама Міжнароднай федэрацыі баскетбола.
Беларуская федэрацыя баскетбола піша, што рашэнне ў ФІБА абгрунтавалі адстутнасцю станоўчага прагрэсу ў сітуацыі ва Украіне, дзе ідзе вайна. Летась беларускі і расійскі баскетбол былі адхілены ФІБА ад спаборніцтваў пад яе эгідай з-за агрэсіі супраць Украіны. Цяпер жа дзеянне гэтых санкцый працягнулі.
У беларускай федэрацыі кажуць, што працягваецца падрыхтоўка рэзерву нацыянальных зборных у спадзяванні, што санкцыі здымуць. А гуляць баскетбалісты будуць з камандамі з "дружалюбных краін".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.