Зборныя Германіі і Бельгіі не выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату свету па футболе

Зборная Германіі не выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету / Reuters
Зборная Германіі не выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету / Reuters

Сенсацыяй 1 снежня на чэмпіянаце свету па футболе стаў нявыхад у плэй-оф двух моцных еўрапейскіх камандаў. З сваіх груп не змаглі выйсці зборныя Бельгіі і Германіі.

Германія спярша прайграла японцам, потым згуляла ўнічыю з іспанцамі. 1 снежня немцы абыгралі зборную Коста-Рыку (4:2), але ім не хапіла ачкоў для выхаду з групы. Першае месца занялі японцы: у заключным туры іх каманда выйграла ў іспанцаў (2:1), якія засталіся на другім месцы.

Зборная Бельгіі пасля пройгрышу мараканцам мусіла абавязкова перамагчы, каб трапіць у плэй-оф. Аднак сустрэча з харватамі 1 снежня завяршылася ўнічыю — 0:0. Галоўны трэнер бельгійцаў Раберта Марцінес пасля гэтага падаў у адстаўку.

У плэй-оф з гэтай групы выйшлі зборныя Марока і Харватыі.

У 1/8 фіналу ўжо прабіліся Японія, Іспанія, Марока, Харватыя, Бразілія, Партугалія, Нідэрланды, Сенегал, Англія, ЗША, Аргенціна, Польшча, Францыя, Аўстралія.

2 снежня ў дзвюх групах пройдуць заключныя матчы групавога этапу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі