"Збыткоўная смяротнасць" ад кавіду ў Беларусі — 25 тысяч чалавек за 2020 год

"Збыткоўная смяротнасць" ад кавіду ў Беларусі — 25 тысяч чалавек за 2020 год

Падчас "Вялікай размовы" 9 жніўня Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў падкрэсліў, якую ўдалую стратэгію барацьбы з COVID-19 выбраў для Беларусі. А прысутныя ў зале дзякавалі яму за тое, што не прымушаў "насіць наморднікі".

Сёння можна аргументавана сцвярджаць, што ігнор пандэміі на першым этапе і далейшыя рашэнні Лукашэнкі каштавалі Беларусі прыкладна 25 тысяч жыццяў толькі за 2020 год. Да такой высновы прыйшлі журналісты "Настоящего времени", прааналізаваўшы  даныя з узламанай кіберпартызанамі сістэмы "Пашпарт".

Агулам жа за год пандэміі — з сакавіка 2020-га па сакавік 2021-га — "збыткоўная смяротнасць" у Беларусі склала 32 тысячы чалавек. Гэта ў 14 разоў больш, чым паведамяллі ўлады.

"Збыткоўная смяротнасць" ад кавіду ў Беларусі — 25 тысяч чалавек за 2020 год
Смяротнасць ад кавіду перавышае афіцыйную ў 14 разоў / currenttime.tv

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі