Здрада ці перамога: хто выйграе ў "нафтавай вайне"?
Кампенсацыя Беларусі за брудную расійскую нафту можа скласці каля 61 мільёна долараў. Пры тым, што раней страты беларускага боку ацэньваліся як нашмат большыя. Але нават такое "прымірэнне" не зняло пытання наконт аб'ёму і кошту расійскай нафты для Беларусі ў 2020 годзе — Мінск актыўна шукае альтэрнатыўныя крыніцы. І здаецца, знаходзіць.
Чаму беларускі бок пагаджаецца на зніжэнне кампенсацыі? Ці разлічваць Беларусі на кампенсацыю расійскага падатковага манеўра? Ці будуць мець станоўчы вынік пошукі альтэрнатыўных крыніц пастаўкі нафты для беларускіх НПЗ?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Сяргей Чалы.