Зеп Блатэр можа не сысці з пасады прэзідэнта ФІФА

Зеп Блатэр не выключае магчымасці вылучыць сваю кандыдатуру на пазачарговых выбарах прэзідэнта ФІФА. Пра гэта інфармуе BBC са спасылкай на крыніцу ў атачэнні футбольнага боса.

Нагадаем, што 2 чэрвеня 79-гадовы швейцарац абвясціў пра свой сыход з пасады літаральна праз два дні пасля пераабрання на пяты тэрмін. Блатэр паабяцаў пакінуць пасаду пасля абрання новага кіраўніка структуры. Гэта адбылося на фоне карупцыйнага скандалу, які закрануў верхавіну ФІФА. Пазачарговыя выбары пройдуць, хутчэй за ўсё, у сярэдзіне снежня.

Бліжэйшымі днямі прэзідэнт ФІФА правядзе серыю сустрэч. Ён спрабуе ацаніць, ці захаваў дастатковы ўзровень падтрымкі сярод футбольных функцыянераў, каб застацца ва ўладзе.

Старшыня камітэта па аўдыце і адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Даменіка Скала, як мяркуецца, перасцерагаў Блатэра ад жадання застацца кіраўніком ФІФА. Дарэчы, Скала прапанаваў абмежаваць знаходжанне на пасадзе прэзідэнта і чальцоў выканкама ФІФА трыма тэрмінамі агульнай працягласцю не больш за 12 гадоў. Блатэр, між тым, прабыў на сваёй пасадзе 17 гадоў.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі