Жахлівая аварыя на Брэстчыне: аўтамабіль разарвала на часткі (фота)
Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 22 жніўня. У аварыі загінулі два чалавекі.
Як паведамляе партал "Рэальны Брэст", аўтамабіль "Аўдзі" рухаўся па трасе "Брэст-Дамачава" ў бок абласнога цэнтру. Верагодна, што іншамарка ехала на вялікай хуткасці і кіроўца пры абгоне не саўладаў з кіраваннем. З'ехаўшы з дарогі, аўтамабіль сутыкнуўся з чатырма дрэвамі, ад чаго яго літаральна разарвала на кавалкі.
Паводле інфармацыі супрацоўнікаў ДАІ, у аварыі загінулі два маладых чалавекі, яшчэ двое шпіталізаваныя ў вельмі цяжкім стане.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Фота — realbrest.by