Паводле слоў пацярпелых, Мілс пачаў прыкідвацца, што гэта фотаздымкі ягонай жонкі, але калі зразумеў, што хлусня не спрацавала, "пабялеў, як здань".
Муж і жонка звярнуліся ў паліцыю. Праваахоўнікі забралі тэлефон пастара і знайшлі ў ім дзве фатаграфіі аголенай парафіянкі.
Мілса звольнілі і арыштавалі, але пасля адпусцілі пад заклад 7500 долараў. Мужчыну выстаўленае абвінавачанне па двух артыкулах. Паліцыя не адмаўляе, што пастара падставілі. Расследаванне працягваецца.
Габрыэлю Мілсу 41 год. Ён у шлюбе, выхоўвае пяцёра дзяцей.
Улады абвінавацілі Амара бен Ладэна ў прапагандзе тэрарызму
Міністр унутраных спраў Францыі Бруно Рэтаё паведаміў пра дэпартацыю Амара бен Ладэна — сына Усамы. Мужчына жыў у вёсцы ў Нармандыі.
Паводле кіраўніка МУС, у 2023 годзе Амар бен Ладэн пакінуў у сацыяльных сетках каментары, якія прапагандуюць тэрарызм. У выніку кіраўніцтва прэфектуры выдала "абавязацельства пакінуць Францыю", а сілавікі яго зацвердзілі.
Таксама падпісаная адміністрацыйная забарона, якая гарантуе, што Амар бен Ладэн не зможа больш уехаць у Францыю "ні з якіх прычын".
Міністр назваў тое, што адбываецца, "рашэннем, якое тычыцца нацыянальнай бяспекі", але не ўдакладніў, калі менавіта і куды быў дэпартаваны Амар бен Ладэн.
Ураган у Еўропе
Ураган “Кірк” рухаецца да Еўропы. У панядзелак ён бушуе над Азорскімі астравамі, а потым зноў набярэ моц і рушыць да еўрапейскага ўзбярэжжа. Пра гэта папярэджваюць нямецкія метэаролагі.
“Кірк” дасягне еўрапейскіх берагоў у выглядзе трапічнага шторму ў сераду. Пакуль няясна, дзе менавіта ён абрынецца.
— Першапачаткова меркавалася, што ён абрынецца на Цэнтральную Еўропу, але цяпер згодна з мадэлямі мяркуецца, што ўдар адбудзецца на Францыю, у раёне вусця ракі Луары. Чакаецца, што "Кірк" таксама будзе бушаваць у Германіі, — сказала метэаролаг Дагмар Гонсава.