Боб Дылан супраць мабільнікаў і грыбочкі-галюцынагены — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

У Германіі адкрылі "Куфар Шындлера" — цяпер архіў дакументаў па выратаванні яўрэяў стаў дасяжны шырокай публіцы. Тым часам Боб Дылан забараніў карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас сваіх канцэртаў. Так музыка абараняе свае камерцыйныя правы.

Навошта аўстрыец ампутаваў сабе пеніс і як танная карціна падаражэла ў 4 тысячы разоў, чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін “Іх норавы”.

 

"Куфар Шындлера"

Федэральны архіў Германіі адкрыў "Куфар Шындлера", які разам са сваёй жонкай Эміліяй выратаваў ад знішчэння ў канцлагерах больш за 1200 яўрэяў. Архівы алічбавалі — і цяпер яны даступныя шырокай публіцы.

Боб Дылан супраць мабільнікаў і грыбочкі-галюцынагены — #ІхНоравы
Боб Дылан / Frank Micelotta

Ампутацыя пад галюцынагенамі

37-гадовы аўстрыец ампутаваў сабе пеніс тупой сякерай пасля ўжывання вялікай дозы псілацыбінавых галюцынагенных грыбоў. Медыкам удалося часткова аднавіць орган.

— Праз чатыры месяцы пасля інцыдэнту ў мужчыны зноў быў добры струмень мачы і эрэкцыя, — расказваюць дактары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі